Агульныя звесткi
СТАРТАП-ЦЭНТР: АД РЫЗЫКОЎНАЙ ІДЭІ ДА РЭЗІДЭНТА ПВТ

Наша мэта — вырошчваць інавацыйныя праекты і развіваць стартап-экасістэму Беларусі.
Мы ствараем умовы, каб нават самая рызыкоўная ідэя магла стаць моцнай і паспяховай кампаніяй.
ШТО РОБІМ І ЯК ДАПАМАГАЕМ?
- падтрымліваем стартапы: сістэма інкубавання, кансультацыі, ментарства, доступ да інфраструктуры;
- прганізоўваем падзеі: хакатоны, пітч-сэсіі, канферэнцыі, нетворкінг;
- узаемадзейнічаем з удзельнікамі экасістэмы: ВНУ, акселератары, інкубатары, бізнес і інвест-супольнасць, органы дзяржаўнага кіравання.

НАШЫ КЛЮЧАВЫЯ НАКІРУНКІ:
Ваш стартап — наша агульная мэта. Каб нават самая смелая ідэя магла стаць паспяховым стартапам, патрэбна спрыяльнае асяроддзе. Мы працуем над тым, каб у беларускіх стартапах гэта асяроддзе было: ад моманту ідэі ва ўніверсітэцкай аўдыторыі да выхаду на міжнародныя рынкі. Наша праца будуецца на некалькіх фундаментальных кірунках, каб на кожным этапе ў вас была падтрымка, экспертная ацэнка і магчымасці для росту.
🚀 СІСТЭМА ІНКУБАВАННЯ
РАЗВІЦЦЁ НАЙПЕРСПЕКТЫЎНЕЙШЫХ СТАРТАПАЎ
Інкубаванне ў стартап-цэнтры ПВТ — гэта адбор і падтрымка стартапаў. Працягласць — адзін год з магчымасцю падаўжэння. Набор у інкубацыйную праграму адбываецца пастаянна. Задача сістэмы інкубавання — дапамагчы стартапам стаць інвестыцыйна прывабнымі.
ДЛЯ ГЭТАГА МЫ ПРАДАСТАЎЛЯЕМ:
- партнёрскую сетку;
- ментарства;
- кантроль прасоўвання па даражнай карце;
- нетворкінг;
- доступ да каворкінгу.
Гатовы ператварыць ваш стартап у інвестыцыйна прывабны бізнэс? Смела запаўняйце форму.
🌐 ВЕНЧУРНАЯ АКАДЭМІЯ
НАВУЧЭННЕ ФІЗЫЧНЫХ АСОБ ІНВЕСЦАВАННЮ ПА ВЕНЧУРНАЙ МАДЭЛІ
Венчурная акадэмія — гэта двухмесячная праграма, якая ператварае цікавасць да інавацый у прафесійны навык венчурнага інвеставання.
АКАДЭМІЯ ДЛЯ ВАС, КАЛІ ВЫ:
- інвестар у традыцыйны бізнэс, які хоча дыверсіфікаваць партфель у больш рызыкоўныя праекты;
- пачынаючы венчурны інвестар, які хоча сістэматызаваць веды і атрымаць доступ да перспектыўных стартапаў з сістэмы інкубавання;
- пакуль не інвестуеце, але хочаце стаць часткай венчурнага супольніцтва.
Хочаце навучыцца знаходзіць і ацэньваць перспектыўныя стартапы? Пакіньце заяўку, каб першым даведацца аб наборы ў наступную групу Венчурнай Акадэміі.
🤝 УЗАЕМАДЗЕЯННЕ З ВНУ
ЦЭНТРЫ ПАДРЫХТОЎКІ СТАРТАПАЎ ПАЧАТКОВЫХ СТАДЫЙ
Універсітэт — ідэальная пляцоўка для старту інавацыйнага бізнесу: навукаёмістае асяроддзе, чалавечы капітал і доступ да лабараторна-тэхнічнай інфраструктуры. Наша задача — дапамагчы ВНУ стаць пляцоўкай для развіцця стартапаў, у тым ліку заснаваных на навуковых даследаваннях.
ЯК ДАПАМАГАЕМ:
- правядзенне навучанняў для адказных за развіццё стартап-руху;
- падтрымка акселерацыйных праграм;
- суправаджэнне перспектыўных стартапаў;
- арганізацыя ўзаемадзеяння з удзельнікамі стартап-экасістэмы.
У вас ёсць ідэя стартапа або жаданне прайсці акселерацыйную праграму ў вашым універсітэце? Патэлефануйце або напішыце нам, і мы падзелімся інфармацыяй.
📢 ПАПУЛЯРЫЗАЦЫЯ ІНАВАЦЫЙНАГА ПРАДПРЫМАЛЬНІЦТВА
НАТХНЯЕМ І АБ’ЯДНОЎВЕМ
Прадпрымальніцтва — шлях, які лягчэй прайсці з адзінадумцамі. Мы аб’ядноўваем экспертаў, ментараў і прадпрымальнікаў, ствараючы асяроддзе для нетворкінгу і абмену вопытам.
ДЛЯ ГЭТАГА МЫ:
- арганізуем форумы, канферэнцыі і хакатоны;
- выступаем у якасці экспертаў і спікераў;
- развіваем міжнароднае супрацоўніцтва ў сферы інавацыйнага прадпрымальніцтва.
Хочаце стаць часткай важнай падзеі ў стартап-экасістэме? Сачыце за нашымі анонсамі ў сацсетках і рэгіструйцеся на бліжэйшыя мерапрыемствы.
Хочаце выступіць партнёрам нашага наступнага мерапрыемства ці стаць ментарам? Запусціць стартап ці далучыцца да экасістэмы?
📩 Звяжыцеся з намі для абмеркавання магчымасцей.
СТАРТАП-ЦЭНТР:
+375-17-269-39-13
startup@park.by
РАЗМЯШЧЭННЕ:
Грамадскім транспартам можна дабрацца з пр-та Незалежнасці ад прыпынка ст.м. Маскоўская (каля будынка Беларусьфільм) у бок Уручча аўтобусамі № 25, 64 і 145 да прып. «Парк высокіх тэхналогій».
- арганізуем форумы, канферэнцыі і хакатоны;
- правядзенне навучанняў для адказных за развіццё стартап-руху;
- інвестар у традыцыйны бізнэс, які хоча дыверсіфікаваць партфель у больш рызыкоўныя праекты;