Назiральны савет

Асноўныя функцыі:

  • узгадняе прапановы Сакратарыята Назiральнага савета ПВТ аб пашырэнні напрамкаў дзейнасці Парка высокіх тэхналогій;

  • па прадстаўленні Сакратарыята Назiральнага савета ПВТ прымае рашэнні аб рэгістрацыі (аб адмове ў рэгістрацыі) юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў у якасці рэзідэнтаў гэтага парку, пазбаўленні статусу рэзідэнта Парка высокіх тэхналогій;

  • прымае рашэнне аб правядзенні Сакратарыята Назiральнага савета ПВТ ў адпаведнасці з гэтым Палажэннем навукова-тэхнічнай экспертызы (экспертыз), у тым ліку з прыцягненнем экспертаў (навуковых і іншых арганізацый, навукоўцаў і спецыялістаў), дакументаў і бізнес-праектаў, прадстаўленых юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі; 

  • разглядае прапановы рэзідэнтаў Парка высокіх тэхналогій па пытаннях іх дзейнасці, а таксама інфармацыю, прадстаўленую кантралюючымі органамі, Сакратарыятам Назiральнага савета ПВТ; 

  • запрашае на свае пасяджэнні службовых асоб дзяржаўных органаў, кіраўнікоў, прадстаўнікоў іншых арганізацый, у тым ліку Сакратарыята Назiральнага савета ПВТ, рэзідэнтаў Парка высокіх тэхналогій, іншых фізічных асоб; 

  • запытвае і атрымлівае ад дзяржаўных органаў (службовых асоб), іншых арганізацый, у тым ліку рэзідэнтаў Парка высокіх тэхналогій, неабходныя для яго працы дакументы і інфармацыю; 

  • прымае ўдзел у распрацоўцы праграм развіцця і падтрымкі Парка высокіх тэхналогій; 

  • узгадняе фінансаванне Сакратарыята Назiральнага савета ПВТ мерапрыемстваў па падтрымцы, развіцці і папулярызацыі адукацыі, адукацыйных мерапрыемстваў, рэалізацыі адукацыйных праграм па напрамках дзейнасці Парка высокіх тэхналогій за кошт сродкаў Сакратарыята Назiральнага савета ПВТ і іншых крыніц фінансавання ў адпаведнасці з заканадаўствам; 

  • ажыццяўляе іншыя функцыі па развіцці Парка высокіх тэхналогій.

Склад Назіральнага савета Парку высокіх тэхналогій зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ім ад 2 снежня 2013 г. № 531 "Аб некаторых пытаннях інфарматызацыі».