Парк высокіх тэхналогій
Праекты

Адукацыйны праект «Праграміраванне – другая пісьменнасць»
Дзякуючы развіццю Парка высокіх тэхналогій у Беларусі істотна павысіліся патрабаванні да прафесійных навыкаў распрацоўшчыкаў праграмных прадуктаў. Таму нездарма ў ПВТ задумаліся аб тым, што падмурак будучай кар'еры паспяховага айцішніка закладваецца з дзяцінства.
З 2016 года па ініцыятыве Парка высокіх тэхналогій сумесна з Міністэрствам адукацыі запушчаны рэспубліканскі адукацыйны праект «Праграміраванне – другая пісьменнасць».
У рамках праекта распрацаваны навучальныя праграмы, заснаваныя на выкарыстанні візуальнага асяроддзя праграмавання Scratch, якое дазваляе навучэнцам лёгка асвоіць асноўныя прынцыпы праграміравання. Гэтыя праграмы даступныя ўсім агульнаадукацыйным установам краіны, што робіць ІТ-веды даступнымі кожнаму школьніку. Сёння азы праграміравання на мове Scratch, пачынаючы з 2-га класа, на факультатыўных занятках спасцігаюць больш за 47 тысяч навучэнцаў з усіх рэгіёнаў Беларусі.

Адукацыйны праект «Iнфарматыка без разеткі»
Адукацыйны праект ПВТ «Інфарматыка без разеткі» для ўстаноў дашкольнай адукацыі накіраваны на развіццё лагічнага мыслення і фарміраванне алгарытмічных уменняў без выкарыстання камп'ютара ў дзяцей 5-6 гадоў як асновы прапедэўтыкі да вывучэння інфарматыкі ў школе.
Развіццё алгарытмічнага і лагічнага мыслення ў дашкольным узросце дазваляе ў далейшым сфарміраваць асаблівы, "праграмісцкі" стыль мыслення.
У Парку высокіх тэхналогій была распрацавана Методыка фарміравання ў дашкольнікаў алгарытмічнай пісьменнасці, накіраваная на засваенне імі ўменняў структураваць інфармацыю і аперыраваць ёю на аснове лагічных аперацый без выкарыстання камп'ютэра. Методыка паспяхова прайшла апрабацыю ва ўстановах дашкольнай адукацыі ў ходзе рэспубліканскага эксперыментальнага праекта ў 2020/2021 навучальным годзе.
За пяць гадоў у Парку прайшлі падрыхтоўку і сталі цьютарамі праекта 3022 педагагічных работнікаў устаноў дашкольнай адукацыі.
У 2024/2025 навучальным годзе ў рамках праекта "Інфарматыка без разеткі" праводзіцца навучанне больш за 10,5 тысяч выхаванцаў на базе 628 устаноў дашкольнай адукацыі ў 168 гарадах і населеных пунктах Беларусі.

Інфарматыка без разеткі - для кожнага дзіцяці
Сёння ў Беларусі, як і ў многіх іншых краінах, сярод дзіцячых захворванняў асабліва выдзяляюцца расстройствы аўтыстычнага спектру.
Для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця асабліва важную ролю адыгрывае дадатковая дашкольная адукацыя: для паспяховага росту такіх дзяцей неабходны спецыяльныя праграмы. Каб дапамагчы дзецям з аўтызмам паспяхова інтэгравацца ў грамадства, патрэбны гульні і заданні, якія дапамагаюць ім развівацца і лепш разумець навакольны свет.
Распрацаваная ў Парку высокіх тэхналогій праграма дадатковай адукацыі «Інфарматыка без разеткі - для кожнага дзіцяці» адрасавана навучэнцам з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, у тым ліку з расстройствамі аўтыстычнага спектру. Гэта праграма створана на аснове пяцігадовага вопыту рэалізацыі адукацыйнага праекта «Інфарматыка без разеткі» для ўстаноў дашкольнай адукацыі.
У тым ліку распрацаваны і выдадзены ў выглядзе зборніка дыдактычныя гульні да праграмы «Інфарматыка без разеткі - для кожнага дзіцяці». Яны актывізуюць разумовую дзейнасць дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, дапамагаюць развіваць асновы алгарытмічнага мыслення і логікі, фарміруюць інтэлектуальную гатоўнасць да навучання ў школе.

Лабараторыя адкрыццяў
Адукацыйны праект ПВТ «Лабараторыя адкрыццяў» накіраваны на стварэнне ўмоў для фарміравання пазнавальнай цікавасці і развіцця даследчых уменняў у дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту і навучэнцаў пачатковых класаў як асновы прапедэўтыкі да вывучэння фізікі ў школе.
Веданне фізікі - гэта аснова для атрымання інжынернай адукацыі. Якасць інжынерных кадраў - адзін з ключавых фактараў канкурэнтаздольнасці дзяржавы. ІТ-адмыслоўцам веды фізікі патрэбныя для праграміравання робататэхнічных прылад, мікракантролераў, прылад «разумнай хаты», для праектавання графікі, распрацоўкі лічбавых мадэляў узаемадзеяння розных аб'ектаў рэальнага свету і г.д.
У Парку высокіх тэхналогій распрацаваны вучэбная праграма факультатыўных заняткаў «Лабараторыя адкрыццяў» для I (II) класа ўстаноў адукацыі, якия рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі, і праграма дадатковай адукацыі (гуртка) «Лабараторыя адкрыццяў» для дзяцей ва ўзросце 5-7 гадоў.
У 2024/2025 навучальным годзе ў рамках праекта «Лабараторыя адкрыццяў» праводзяцца факультатыўныя заняткі ў 186 установах агульнай сярэдняй адукацыі і функцыянуюць гурткі ў 273 установах дашкольнай адукацыі.